Моладзь з катэдральнага касцёла наведала Місію

На іншых мовах: ru
Моладзь з катэдральнага касцёла наведала Місію

У рамах душпастырскіх спатканняў, маладзёны разам з кс. Андрэем Бураком завіталі ў Сацыяльны Цэнтр. Была малітва, экскурсія па ўстанове і сустрэча з сястрой Чаславай.

Групка распачала вечар супольнай Літургіяй. Пасля яе дырэктарка Місіі распавяла пра гісторыю Цэнтра і распавяла чым ён займаецца на сённяшні дзень. Моладзь распавяла, што “сястра паказала паказала і расказала пра кожны куточак цэнтра”. “Адразу бачна, што яна сапраўды гаспадар гэтага дома”,  — дадалі госці.

Вечар скончыўся супольнай размова за гарбатай. Кожна мог задаваць пытанні, а сястра ахвотна дзялілася з прысутнымі сваімі марамі і планамі на будучыню.

View this post on Instagram

Мера любові — каханне без меры. Святы Аўгустын ⠀ Хвала Хрысту, сябры! 14 лістапада наша моладзь разам са святаром Андрэем Бураком наведала Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, якім апякуюцца сёстры ўршулянкі🤍. Распачалі гэтую сустрэчу спатканнем з Нашым найлепшым Сябрам – Езусам Хрыстом у прыгожай капліцы, дзе Ён у вобразе Езуса Міласэрнага на нас спаглядаў. Кс.Андрэй з айцоўскай любоўю заахвочваў нас сваім жыццём і служэннем паказваць нашым бліжнім Божую Любоў, але таксама папярэдзіў нас, каб не забываліся аб тым, што мы таксама з'яўляемся ўмілаванымі Божымі дзецьмі. Пасля Святой Імшы сястра Часлава распавяла пра працэс стаўлення гэтага Божага Дома💒. ⠀ Потым яна правяла экскурсію, падчас якой цікава ўсё паказала і расказала пра кожны куточак цэнтра (адразу бачна, што яна сапраўды гаспадар гэтага дома 🥰) У цэнтры размяшчаецца дзіцячы садок, классы для заняткаў, памяшканні для вывучэння моў, малявання і шмат чаго ячшэ🖌📒. Таксама тут знаходзіцца катэхетычны каледж, бібліятэка. Карысна праведзены час моладзь завяршыла гарбатай з сястрой, дзе яна дзялілася з намі сваім досведам, планамі, марамі, а таксама з кожным з нас пазнаёмілася і запрасіла прыходзіць яшчэ ☕. #samaranin #moladz_katedra

A post shared by Моладзь архікатэдры<>< (@moladz_katedra) on