Пачынаем запісы на летнікі

Пачынаем запісы на летнікі

Як і штогод Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр арганізоўвае праграму для дзяцей 7-15 год на летнія канікулы. Сёлета мы арганізоўваем чатыры туры летнікаў.

Вашых дзетак чакаюць:

Першая змена: 01.06. – 14.06

Аўтарская інтэрактыўна-тэатралізаваная праграма ад Васіля Дранько-Майсюк

– арыгінальныя і адметныя заняткі па акцёрскім майстэрстве па аўтарскай праграме;
– камандныя гульні і цікавыя заданні, якія дапамогуць справіцца;
з няўпэненасцю, нясмеласцю, псіхалагічнымі праблемамі, абудзяць пачуццё еднасці, дапамогуць з яшчэ большым імпэтам развіваць сваю фантазію;
– цікавыя расповеды па беларускай літаратуры, мастацтву, кіно і музыцы;
– майстар-класы па тым, як можна самастойна зрабіць сабе тэатральны касцюм, прыдумаць самы нечаканы сцэнічны вобраз, як можна навучыцца карыстацца на сцэне сваім голасам, дыханнем, целам;
– заняткі па пастаноўцы дыхання, голаса;
– займальныя фізічныя практыкаванні.

Другая змена: 14.06 – 25.06

Лінгвістычны летнік для тых, хто хоча падцягнуць узровень англійскай мовы

– творчыя конкурсы і майстар-класы
– заняткі па англійскай мове
– магчымасць знайсці новых сяброў

Трэцяя змена: 19.07 – 30.07

Аўтарская інтэрактыўна-тэатралізаваная праграма ад Васіля Дранько-Майсюк

Чацьвёртая змена: 02.08 – 14.08

“Місія выканальная!” гэта адукацыйна-творчы летнік для дзяцей і падлеткаў

Падчас летніку пастараемся паказаць важкасць Вялікага даручэння ў жыцці чалавека, паглыбіцца ў вывучэнне сябе, выхаванне духоўных і маральных якасцяў.


Падчас кожнага летніка для дзяцей таксама запланаваны выязныя экскурсіі ў Несвіж, Мір, Івянец і інш. мясцовасці. Таксама запланаваныя квэсты і пікнікі ў гарадскіх парках, сустрэчы з пісменнікамі, мастакамі, духавенствам.

Падчас летнікаў дзеці праводзяць у Місіі цэлы дзень.


Запіс па тэлефоне:
+375447700901,
8 017 343-99-17

Летнік Летуценнік, 2020 

Летнік Летуценнік, другі тур, 2020

Скончыўся другі тур летніка “Летуценнік”

Восенькія канікулы ў Місіі, 2019