Падзяка ад сястры Чаславы за падтрымку акцыі “Дапамажы св. Мікалаю”

На іншых мовах: ru
Падзяка ад сястры Чаславы за падтрымку акцыі “Дапамажы св. Мікалаю”

Дарагія бацькі,

дзякуй вялікі за вашыя ахвяраванні ў боцік св. Мікалая. Дзякуючы гэтым сродкам мы падрыхтавалі падарункі для вашых дзетак, але й не забылі пра бліжняга. Місія падрыхтавала калядныя падарункі для шэрагу шматдзетных сем’яў, якія мы ведаем, а таксама ў хуткім часе перададзім пакунак для аднаго дома дзіцяці. Як заўсёды дзякуем вам і абдымаем. Наша Місія гэта перш за ўсё людзі.

с. Часлава Навіцкая,
дырэктар Місіі Добрага Самараніна

Здымкі з сустрэчы дзяцей са св. Мікалаем можна паглядзець тут