Пасхальныя віншаванні ад сястры Чаславы

Пасхальныя віншаванні ад сястры Чаславы

Хрыстос Уваскрос! Дарагія бацькі нашых дзетак, супрацоўнікі і сябры Місіі!

Перажываючы актаву ўваскрасення Езуса Хрыста, жадаю моцы і адвагі Уваскрослага ў будаванні будучыні нашых дзяцей! Так як апосталаў, Змёртвыхпаўсталы Езус таксама і нас заахвочвае адкінуць страх, адкрыцца на любоў Бога і бліжняга. Нам неабходна прасіць Усемагутнага за несправядліва асуджаных сясцёр і братоў, падтрымліваць іх і быць надзеяй на перамогу дабра над злом. Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

З малітвай і верай пустой грабніцы,  

с. Часлава