Прайшоў майстар-клас па адукацыйных настольных гульнях для педагогаў Місіі

На іншых мовах: ru
Прайшоў майстар-клас па адукацыйных настольных гульнях для педагогаў Місіі

Сустрэчу правяла Наталля Галко — педагог і аўтарка адукацыйных настольных гульняў на беларускай мове. Спадарыня Наталля падзялілася вопытам з нашымі настаўнікамі як пры дапамозе настольных гульняў вывучаць з дзецьмі беларускую мову, а самых маленькіх дзетак — навучыць чытаць.

Настольныя гульні педагогі Місіі будуць выкарыстоўваць на сваіх занятках. Таксама спадарыня Наталля ахвяравала для Місіі шэраг асобнікаў, якія можна набыць за ахвяраванне каб займацца з дзецьмі дома.