Псіхолаг Ілля Багуцкі правёў першы семінар у Місіі

Псіхолаг Ілля Багуцкі правёў першы семінар у Місіі

Псіхолаг Ілля Багуцкі правёў першы семінар у Місіі

У панядзелак, 14-га чэрвеня, спадар Ілля прачытаў першую лекцыю на тэму “Этапы развіцця дзяцей з пункту гледжання нейрапсіхалогіі”. На мерапрыемстве сабраліся каля 15-ці асобаў.

Выступоўца падзяліўся з самаранінам, што: “На семінары я імкнуўся распавесці пра нейрапсіхалогію і этапы развіцця дзяцей. Спадзяюся ў мяне атрымалася данесці думку пра тое, што ведаючы механізмы і заканамернасці працы мозга, можна палепшыць уласнае жыццё і жыццё дзяцей. Гэта дазваляе наблізіцца да разумення нейрапсіхалагічных этапаў равзіцця, больш даведацца пра сябе і сваіх дзяцей”.

Ілля Багуцкі падкрэсліў, што бацькі – гэта асноўная крыніца развіцця для ўласных дзяцей. Укладанне ў пашырэнне сваіх ведаў і светапогляду з’яўляецца вялікім унёскам і падарункам сваім дзецям, бо дзеці вучацца, падсвядома капіруючы за сваімі бацькамі. Псіхолаг таксама зазначыў, што “прыемна было бачыць зацікаўленасць у вачах бацькоў і спецыялістаў”.

“На лекцыі мы даведаліся пра структуру галаўнога мозга, як ён развіваецца на працягу жыцця. Таксама мы даведаліся пра дзіцячую нейрапластычнасць мозга і як яна дапамагае дзіцяці жыці і расці”, — распавяла спадарыня Кася, супрацоўніца Місіі. Яна дадала, што падчас сустрэчы размаўлялі пра натуральнае выхаванне, як праблемы якія ўзнікаюць падчас ранняга дзяцінства могуць могуць уплываць на дзіця ў далешых перыядах і чаму важна праводзіць даследванні, дыягностыкі і займацца карэкцыйнай працай калі ўзнікаюць нейкія клопаты.

Наступны семінар Іллі Багуцкага ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры будзе прысвечаны перажыванню трывогі, негатыўных стрэсаў, пераадольванню крызісных падзей, гвалту ў свой бок, альбо бок блізкіх, перажыванню знявагі па моўнай і іншым прыкметах. “Каб людзі маглі пабачыць, як гэтыя падзеі тлумачацца з пункту гледжання псіхалогіі і як рэагуе наш арганізм на такія выпрабаванні. А самае галоўнае, што можна з гэтым зрабіць і як сабе дапамагчы”, — распавёў Ілля.


Семінар псіхолага на тэму “Пераадоленне наступстваў траўматычных падзей” адбудзецца ў пятніцу, 18-га чэрвеня, у 17.00. Запрашаем!