Псіхолаг з Сацыяльнага Цэнтра наведала семінар па працы з дашкольнікамі

Псіхолаг з Сацыяльнага Цэнтра наведала семінар па працы з дашкольнікамі

Семінар трываў два дні і быў падрыхтаваны арганізацыяй “Праца псіхолага з дзецьмі дашкольнага ўзросту”, трэнер — Бялінская Алена.

“Вельмі спадабалася выкладанне вопытнага спецыяліста. Наша трэнер працавала ва ўстановах з дашкольнікамі 10 гадоў, таму ўсё базавалася на практычным досведзе. Ёсць вялікая вера ў гэтыя веды, таму што чалавек выкарыстоўваў іх на практыцы і атрымліваў вынікі”, — распавяла сп. Вольга, — “Менавіта па-гэтаму я і выбрала гэты семінар — яго праводзіў чалавек з вялікім вопытам”.

Сп. Вольга плануе выкарыстоўваць атрыманыя практычныя веды ў арганізацыі працы з дзецьмі дашкольнага ўзросту індывідуальна і супольна.