Распачала працу тэатральная студыя для дзяцей і дарослых

На іншых мовах: ru
Распачала працу тэатральная студыя для дзяцей і дарослых

У сераду, 20-га лістапада, бацькі і дзеці ўпершыню сустрэліся з рэжысерам Ігарам Сідорчыкам. Спадзяёмся, што нашыя акцёры ўжо хутка падрыхтуюць сваю першую пастаноўку.

На першым занятку бацькі выбіралі і абмяркоўвалі сцэнар Каляднай пастаноўкі, а дзеці працавалі над сцэнічным маўленнем.

Заняткі будуць адбывацца кожную сераду ў 18.00. Адначасова з дзецьмі і бацькамі будуць працаваць дзве асобы. Запрашаем!

Кантактныя дадзеныя для запісу:
+375 17 343-99-17 – Рэцэпцыя
samaranin18@gmail.com