Сацыяльны Цэнтр распачаў новы навучальны год

На іншых мовах: ru pl en
Сацыяльны Цэнтр распачаў новы навучальны год

15-га верасня бацькі, дзеці і супрацоўнікі Місіі сабраліся на супольную малітву і вечарыну каб адзначыць пачатак чарговага навучальнага года.

Сястра Часлава прадставіла бацькам выхавацеляў і настаўнікаў якія сёлета далучыліся да каманды Самараніна. Дырэктарка зазначыла, што яна вельмі радая бачыць усіх пасля доўгага перапынку, выкліканага эпідэміялагічнай абстаноўкай у Беларусі.

Айцец Аляксандр благаславіў усіх прысутных і пажадаў усіх неабходных ласкаў Духа Святога ўсім супрацоўнікам, бацькам і дзецям з Місіі. Пасля акраплення святой вадой і супольнай малітвы, усе прысутныя распачалі вечарыну.

Госцем вечара быў Андрусь Такінданг разам з гуртом Рэха. Спевакі выканалі свае самыя вядомы песні, а дзеці мелі магчымасць падпяваць прыспевы ў мікрафон.

Здымкі: Юрый Сідун
Увесь альбом з падзеі можна паглядзець тут