Скончылася акцыя “Зефірка на Будслаў”. Сабралі 1687 руб!

Скончылася акцыя “Зефірка на Будслаў”. Сабралі 1687 руб!

Таты і мамы прыносілі садавіну, а Місія падрыхтавала шмат смакоцця. Мы распаўсюджвалі гэтыя зефіркі на фэсце ў Будславе, а пілігрымы ахвяроўвалі на рамонт Нацыянальнага Санктуарыя. Прыемна што многія адмыслова шукалі наш намёцік і хацелі паўдзельнічаць у акцыі Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра.

Агулам мы сабралі 1687 руб і 9 капеек. Сёння грошы ўжо паляцелі банкаўскім пераводам на рахунак парафіі ў Будславе.

Усім вялікі дзякуй за ўдзел!