Скончыўся другі тур летніка “Летуценнік”

На іншых мовах: ru pl en
Скончыўся другі тур летніка “Летуценнік”

З 6-га па 17-га ліпеня ў Сацыяльным Цэнтры праходзілі летнія канікулы з Богам для дзяцей 6-12 гадоў.

Традыцыйна праграма была насычанай. Штодзённа праходзілі конкурсы талентаў, экскурсіі, дыскатэкі, камандныя конкурсы, спаборніцтвы, стваралі праекты і проста бавілі час разам.

“Праграмы абодвух летнікаў былі вельмі насычанымі. Усё запланаванае, і нават больш, камандзе выхавацеляў ажыццявіць атрымалася”, — распавяла спадарыня Валянціна, — “вельмі папулярнымі ў першым летніку і другім былі паказы пра святых і пра гістарычных асоб”. 

Падчас летніка сястра Часлава Навіцкая, дырэктар Місіі, правяла дзень сямейных каштоўнасцяў на прыкладзе сям’і святой Уршулі. Сястра распавяла пра сям’ю Ледухоўскіх, іх правілы, жыццёвыя прынцыпы і веру.

Дыякан Ян правёў дзень валанцёрскага руху. “Удзельнікі стваралі праекты дапамогі бяздомным жывёлам, даведаліся пра досвед працы дыякана ў хоспісе ордэна айцоў Марыянаў у Польшчы”, — падзялілася спадарыня Валянціна, —  “дзеці разам з дыяканам умоўна змаглі ажыццявіць падарожжа да церпячых, каб атрымаць магчымасць даведацца аб тым, як заставацца з чалавекам да канца яго жыцця”.

Таксама падчас летніка дзеці былі на экскурсіі ў панскім маёнтку Дукора і ў гістарычных будынках у цэнтры Мінска.

Плануецца, што ў жніўні адбудзецца яшчэ адзін тур летніка для дзяцей 6-12 год. Сачыце за аб’явамі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.