Спадарыня Ірэна: “Люблю любіць людзей” (+ падарунак для наведвальнікаў Місіі)

На іншых мовах: ru
Спадарыня Ірэна: “Люблю любіць людзей” (+ падарунак для наведвальнікаў Місіі)

У жыцці так складваецца, што часта мы спатыкаемся з аднымі і тымі ж людзьмі, пра якіх так насамрэч нічога ня ведаем. Сёння зазірнем на нашу рэцэпцыю. Ёсць нагода, каб пазнаёміцца з цікавым чалавекам.

Спадарыня Ірэна  — жонка і маці з 35-гадовым стажам. 43 гады працавала хімікам-арганікам, а год таму стала бабуляй. На пытанне, чым цікавіцца на дадзены момант, з усмешкай адказвае: “цікаўлюся жыццём навокал ва ўсіх праяўленнях. Люблю любіць людзей, люблю вандраваць (у тым ліку пешшу). Люблю шукаць, знаходзіць і дзяліцца прыгажосцю. Люблю музыку, песні, танцы, паэзію, філасофію, псіхалогію. Ой, шмат чаго. Лепш я спынюся на гэтым (смяецца)”.

Хоць спадарыня Ірэна дапамагае ў Сацыяльным Цэнтры не так даўно, але адчувае тут сябе добра. Сярод супрацоўнікаў і наведвальнікаў таксама шмат “сваіх”  — удзельнікі руху факаляры, “Маці ў малітве”, удзельнікі пілігрымак і шмат іншых.

“Дзеці тут цудоўныя”,  — дадае Ірэна, — “хоць часам некаторыя паводзіны мне зразумець ужо цяжка. Хіба я ўжо нечага не разумею ў сучаснай генерацыі (смяецца)”.

Наша гераіня ўжо больш за 12 год цікавіцца фатаграфіяй. Спадарыню Ірэну часта можна спаткаць на розных каталіцкіх мерапрыемствах з фотаапаратам, а на прыватнай старонцы ў фэйсбуку  — цікавыя фотарэпартажы.

Што ж, адзін такі рэпартаж спадарыня Ірэна зрабіла і ў нашым цэнтры. Цёплыя кастрычніцкія дзянёчкі, утульныя колеры, лёгкія дзеці. Альбом са здымкамі нашых скарбаў, проста так, без поваду, можна паглядзець у нашым альбоме