Супрацоўнікі Місіі наведалі Пінск

Супрацоўнікі Місіі наведалі Пінск

Супольная вандроўка адбылася 31 ліпеня і 1 жніўня. Ксёндз Андрэй Рылка гасцінна сустрэў нашу групку, правёў экскурсію па семінарыі, пінскай катэдры і горадзе. Удзельнікі наведалі канцэрт арганнай музыкі ў выкананні музыкаў з Кракава (Даніэль Прайзнер – арган і Вікторыя Аляксіньска – сапрана), які адбыўся ў мясцовай Катэдры. Гістарычны арган ў гэтым касцёле з’яўляецца ўнікальным у Беларусі, які быў адрамантаваны да канцэртнага стану і на якім ладзяцца рэгулярныя канцэрты акадэмічнай музыкі. 

Вандроўнікі наведалі Музей Беларускага Палесся — адзін з найстарэйшых музеяў Беларусі, які прысвечаны гісторыі і культуры Палесся. У музеі пабачылі старажытныя экспанаты, цікавую калекцыю жывапісу і адзін з самых яркіх экспанатаў музея — драўляны ровар, зроблены ў 1930-х гадах.