Сям’я Ткачук адсвяткавала Хрост малодшай дачкі ў нашым Цэнтры

Сям’я Ткачук адсвяткавала Хрост малодшай дачкі ў нашым Цэнтры

На іншых мовах: ru
Сям’я Ткачук адсвяткавала Хрост малодшай дачкі ў нашым Цэнтры

Сябры нашай місіі вырашылі адзначыць важную падзею ў сваім жыцці ў сценах Хрысціянскага Цэнтра. Было шмат гасцей, жывая музыка і пачастунак.

“Я вельмі рада, што Марта і Арцём захацелі адсвяткаваць такую важную падзею ў нашай Місіі. Ды й увогуле цешуся кожны раз калі хтосьці хоча адзначыць сямейнае свята ў нашых сценах. Гэты будынак патрэбны таксама і для гэтага. Каб людзі спатыкаліся, маліліся, святкавалі і адчувалі сябе добра”, — падзялілася з самаранінам сястра Часлава.

Жадаем здароўя і моцнай веры для маленькай Мір’ям Ткачук. Час ляціць хутка і спадзяёмся ўбачыць яе ўжо ў якасці нашай выхаванкі ў малодшай групе.