Сёстры ўршулянкі з Філіпінаў просяць памаліцца аб дажджы ў іх краіне

На іншых мовах: ru
Сёстры ўршулянкі з Філіпінаў просяць памаліцца аб дажджы ў іх краіне

Як вядома, у нядзелю, 12 студзеня, вулкан Тааль выпусціў слуп попелу вышынёй адзін кіламетр. Мясцовыя сёстры ўршулянкі з горада Тагайтай, пасля некалькіх дзен адсутнасці інтэрнэту, выйшлі на сувязь.

Кіраўніцтва Кангрэгацыі сясцер Уршулянак паведамляе, што сітуацыя пакуль што цяжкая. “Моцны пах серы змушае ўжываць маскі, бо без іх людзі пачынаюць задыхацца. Вулканічны пыл пакрыў увесь горад, які зрабіўся шэрым, як быццам тут знікла жыцце. Перамешаны з ападкамі, пыл стварае своесаблівае балота, якое пасля высыхання робіцца цвердым як камень. Пыл пакрыў дакладна ўсё”,  — паведамляе кіраўніцтва ўршулянак на Філіпінах.

дворык у доме сясцер уршулянак у Тагайтай

Сёстры распавядаюць, што ў некаторых месцах попел і каменне яшчэ падаюць. Людзі пакуль што ў няпэўнасці, баяцца чарговага землятруса і эрупцыі вулкана.

Філіпінскія ўршулянкі дзякуюць за малітву і просяць памаліцца аб дажджы ў іх горадзе. “Калі б пайшоў моцны дождж, ён б змыў попел і было б нашмат менш працы”,  — дадалі яны.