Цэнтр наведала дэлегацыя з аўстрыйскага Карытас

Цэнтр наведала дэлегацыя з аўстрыйскага Карытас

У пятніцу, 30-га верасня, да нас завіталі загранічныя госці. Біскуп горада Лінц Манфрэд Шойер, дырэктар Карытас-Лінц Франц Керэр і Зігрыд Спіндльбэк, мэнэджэр адказная за Беларусь у Карытас-Лінц, пазнаёміліся з нашай установай.

Карытас-Лінц гэта вялікая аўстрыйская каталіцкая дабрачынная арганізацыя, якая падтрымлівае сацыяльныя праекты ў шэрагу краін. Між іншым, яны актыўна працуюць і ў Беларусі.

Сустрэча мела перш за ўсё азнаямляльны характар. Сястра Часлава распавяла гасцям пра накірункі дзейнасці Цэнтра, пазнаёміла з нашымі дзеткамі з дашкольнай праграмы, падзялілася планамі і марамі на будучыню.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасці супрацы. “У нас шмат планаў, хочацца развівацца і адкрываць новыя справы. Трэба быць адкрытымі і пераймаць вопыт іншых. Спадзяёмся на плённую супрацу з Карытас-Лінц”, – зазначыла сястра Часлава.