У бібліятэцы чыталі кнігу “Сад з матылькамі” Тамары Бунта

У бібліятэцы чыталі кнігу “Сад з матылькамі” Тамары Бунта

На іншых мовах: pl ru
У бібліятэцы чыталі кнігу “Сад з матылькамі” Тамары Бунта

Кніга “Сад з матылькамі” вучыць міласэрнасці

Гэта аповесць пра дзяўчынку Дашу, якая згубіла бацькоў. Яе выхоўваюць дзядуля з бабуляй, якія робяць усё, каб Даша расла шчаслівай. Але ў дзяўчынкі няма сяброў. Была спроба пайсці ў першы клас звычайнай школы, але дзеці і настаўніца сустрэлі дзяўчынку насцярожана.​ Побач з яе домам – цудоўны сад, поўны матылькоў, мурашоў, баговак, жукоў. Усе насельнікі саду лічаць, што іх Прынцэса – самая шчаслівая на свеце, бо ездзіць на вазку. Аднак яны не разумеюць, што вазок гэты – інвалідны…

Даша мае дар – яна не толькі разумее мову дрэў, кветак і насякомых, а таксама мае вельмі добрае сэрца. Часам мы бачым чалавека, магчыма, непрыгожага, з нейкімі асаблівасцямі, адрознага ад іншых, а на самай справе ён можа быць вельмі разумным, добрым і таленавітым… Казка дапамагае хлопчыкам і дзяўчынкам быць больш добразычлівымі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, вучыць успрымаць іх як роўных сабе.

Усе фоты з падзеі ў альбоме