У групах з’явяцца новыя цацкі

На іншых мовах: ru
У групах з’явяцца новыя цацкі

Дзякуючы спонсарам мы набылі новыя лялькі, машынкі і іншыя рэчы ў пакоі дашкольнай праграмы.

Мы працягваем рэалізаваць праект дапамогі ад канферэнцыі біскупаў ЗША. Мы ўжо пісалі пра мультымедыйную сістэму, якой сёлета быў абсталяваны клас для вывучэння англійскай мовы. Неўзабаве яшчэ ў адно памяшканне ўсталююць праектар і дашку. Дзякуючы дапамозе католікаў з іншых краін, Сацыяльны Цэнтр стварае сучасныя ўмовы для вывучэння замежных моваў і іншых дысцыплін.