У Місіі адбыліся традыцыйныя вігілійныя сустрэчы

У Місіі адбыліся традыцыйныя вігілійныя сустрэчы

22 і 23 снежня, напярэдадні Божага Нараджэння, дзеці якія наведваюць Місію, іх бацькі і выхавацелі сабраліся каб падзяліцца аплаткам. Выхаванцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра прыгатавалі для сабраных тэатральную прэм’еру, прачыталі святочныя вершы, зайгралі і заспявалі калядкі.

23 снежня адбылася таксама аплатковая сустрэча ўдзельнікаў суполкі “Самаранін”, створанай для падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У час зімовых святаў асабліва важна пабыць разам і падтрымаць адно аднаго.

Усе здымкі можна паглядзець у альбоме тут