У Місіі адсвяткавалі успамін св. Уршулі і скончылі навучальны год

У Місіі адсвяткавалі успамін св. Уршулі і скончылі навучальны год

Сустрэча пачалася са св. Імшы. Цэлебраваў Літургію а. Міхаіл Цвячкоўскі, марыянін з Жодзіна. Таксама разам разам з айцом Міхаілам прыбыў хор з мясцовай парафіі які спяваў падчас Эўхарыстыі.

Было шмат прыгожых словаў і падзякаў выхавацелям, настаўнікам і супрацоўнікам Місіі. Сястра Часлава таксама падзякавала бацькам за давер, падтрымку і спагаду Сацыяльнаму Цэнтру.

Пасля Службы быў супольны пачастунак, музычная праграма, конкурсы і вялікі надзіманы батут для дзетак.

Навучальны год 2020/21 скончаны. З гэтага панядзелка Місія пераходзіць на летні рэжым.

Фоты: Юрый Сідун
Альбом са здымкамі тут