У Місіі трывае малітва за Беларусь праз заступніцтва св. Уршулі

У Місіі трывае малітва за Беларусь праз заступніцтва св. Уршулі

З 1-га жніўня выхавацелі, супрацоўнікі і бацькі дзяцей з Сацыяльнага Цэнтра моляцца за Бацькаўшчыну.

Сястра Часлава, дырэктар Цэнтра, заахвоціла ўсіх пачаць навэнну, г.зн. дзевяцідзённую малітву, за Беларусь. “Важна прасіць Бога ў адным часе і ў адной блізкай нам справе: каб мы і нашы дзеці жылі ў свабоднай Беларусі, любілі Бога і шанавалі адзін аднаго і размаўлялі на роднай мове”, – зазначыла сястра ў лісце да супрацоўніцаў і бацькоў Сацыяльнага Цэнтра, – “наша Місія замовіла 9 святых імшаў за Радзіму. Давайце прасіць Бога разам за Беларусь!”.

Далучыцца да малітвы можа кожны ахвочы. Штодзённа ў 21.00 трэба адкласці свае справы і прачытаць малітву да св. Уршулі. Запрашаем маліцца разам.