У Місію завітаў св. Мікалай

На іншых мовах: en pl ru
У Місію завітаў св. Мікалай

Дзеці з Сацыяльнага Цэнтра пазнаёміліся з жыццём хрысціянскага святога, а таксама атрымалі традыцыйныя падарункі.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, сёлета святкаванне ўспаміну св. Мікалая адбывалася ў маленькіх групах. Дзеці падрыхтавалі вершы і песні і мелі магчымасць выканаць іх для чаканага госця.

Сапраўднае захапленне ў выхаванцаў Сацыяльнага Цэнтра выклікала тое, што св. Мікалай ведаў усе іх імёны. “Ён сапраўды ведаў усе імёны і меў пры сабе ажно 3 мяхі падарункаў”, — падхоплівалі дзеці.

Усе здымкі з мерапрыемства ў альбоме тут