У Сацыяльным Цэнтры пачаліся заняткі для дзяцей з РГА БОБМ

У Сацыяльным Цэнтры пачаліся заняткі для дзяцей з РГА БОБМ

У чэрвені бацькі і дзеці з беларускай арганізацыі хворых мукапалісахарыдозам і іншымі рэдкімі генетычнымі захворваннямі ўпершыню наведалі Місію. Тады было дасягнута пагадненне аб супрацы. Мы радыя, што ўжо на гэтым тыдні пачаліся пастаянныя сустрэчы. Дзеці з БОБМ праводзяць у Місіі 3 дні ў тыдзень — панядзелак, серада і пятніца. Разам з імі займаюцца іх бацькі, а таксама 4 супрацоўнікі з Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра. 

Дырэктарка Цэнтра, сястра Часлава Навіцкая, распавяла самараніну: “Мы б хацелі дапамагаць бацькам гэтых дзетак. Плануем арганізаваць супрацу так, каб мамы і таты маглі прывезці да нас сваіх скарбаў і мець вольны час каб заняцца нейкімі хатнімі абавязкамі ці проста крыху адпачыць”. “Калі б хтосьці хацеў падтрымаць гэтую справу сваімі талентамі, ці часам, ці фінансава — мы адкрытыя”, — дадала яна.

На дадзены момант сустрэчы ў Місіі наведваюць каля 10-ці дзетак з бацькамі. Яны праводзяць у Цэнтры цэлы дзень.

Мы запрашаем дзяцей і моладзь з асаблівасцямі развіцця далучыцца да гэтай групы. Падрабязная інфармацыя пра расклад заняткаў знаходзіцца на нашай старонцы ў раздзеле “Місія прапануе”.

Запіс па тэлефонах:

+375 17 343-99-16 (супольнасць)
+375 17 343-99-17 (рэцэпцыя)