Увага! Зменены час нядзельнай св. Імшы

Увага! Зменены час нядзельнай св. Імшы

Увага! Зменены час нядзельнай св. Імшы

Ужо з першай нядзелі кастрычніка мы пераносім нядзельную св. Імшу на 12.00. Спадзяёмся гэты час будзе больш зручны, асабліва для сямей з маленькімі дзеткамі.

Гэтая змена пастаянная. Цяпер кожную нядзелю св. Імша ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры будзе адпраўляцца ў 12.00. Праводзіць св. Імшу кс. Аляксандр Шамрыцкі MIC, марыянін і капелан Місіі Добрага Самараніна.

У кастрычніку у 11.30 будзем маліцца на ружанцы.

Таксама пасля нядзельнай св. Імшы у 13.00 праводзіцца агульная катэхэза. Катэхэтка – с. Часлава Навіцкая, дырэктарка Місіі. Група рознаўзроставая.

Запрашаем!