Віншаванні ад айца Аляксандра

На іншых мовах: ru
Віншаванні ад айца Аляксандра

У зыходзячым годзе амаль кожны з нас перажыў нямала непрыемных, напружаных, трывожных момантаў. Некаторым прышлося нават прайсці праз боль і слёзы. Таму натуральна, што да заканчэння чарговага адрэзку часу многія набліжаюцца перад усім з вялікім багажом стомленасці.

У сувязі з гэтым жадаю, каб святочныя дні Хрыстовага Раства і Новага году для нас напоўніліся ўсім тым, што дапаможа добра адпачыць, набрацца сілаў, аднавіцца духоўна і фізічна, каб, увайшоўшы ў новы 2021 год, імпэтна, з новай энергіяй мы змаглі працягнуць далейшы рух да ажыццяўлення нашых, па-Божаму добрых жыццёвых мэтаў і асягнуць іх. 

А ва ўсім гэтым няхай нам дапаможа Бог, для якога няма нічога немагчымага!

а. Аляксандр Шамрыцкі