Восеньскія канікулы працягваюцца (+ ФОТЫ З БАТЛЕЙКІ)

Восеньскія канікулы працягваюцца (+ ФОТЫ З БАТЛЕЙКІ)

На іншых мовах: ru
Восеньскія канікулы працягваюцца (+ ФОТЫ З БАТЛЕЙКІ)

Школьнікі працягваюць бавіць свой адпачынак у сценах Сацыяльнага Цэнтра. Гульні, катэхэзы, мастацтва, экскурсіі і нават праўдзівая батлейка напаўняюць восенькі лагер.

Спадарыня Валянціна, адказная за дашкольную падрыхтоўку ў Місіі, падзялілася з самаранінам, што “пятніца, першы дзень канікулаў, была вельмі насычанай. Знаёмства, катэхэза пра свята Усіх Святых, пытанні і адказы ад нашых дзяцей. Удзельнікі малявалі дрэва і клеілі аплікацыю з радаводам сваёй сям’і. Спадарыня Алена прадоўжыла расповед пра сям’ю Якуба Коласа, а напрыканцы дня дзеці прымалі ўдзел у квэсце”. “Вечарам яны адкрылі таемны чамадан з бульбай. Але ж, натуральна, тым былі пірожныя “бульба” і гэта вельмі ўзрадавала прысутных”,  — дадала спадарыня Валянціна.


У лагеры прымаюць удзел вучні з Місіі і дзеці якія наведваюць катэхэтычныя заняткі ў парафіі на Сухарава. Разам з групай з Сухарава ў канікулах прымае ўдзел айцец Віталь Даніловіч MIC. “Я тут з дзецьмі каб іх пазнаць, з імі пазнаёміцца. Нашых дзяцей з Сухарава тут 14 чалавек”,  — распавёў а. Віталь, — “нам тут вельмі добра, не паспяваем нават адпачыць. Усё занята, усё распісана. Дзеці знаёмяцца вельмі хутка, таму інтэграцыя маёй групы з тутэйшымі школьнікамі адбылася незаўважна”.

Сёлетняя тэма канікулаў “Гісторыя рода праз гісторыю народа” арганічна ўпісваецца ў час свята Усіх Святых. Айцец Віталь распавёў дзецям пра розных святых Касцёла і іх жыццёвы лёс. “Я зыходзіў з таго, што Касцёл гэта супольнасць святых. Таму мы пазнаём гісторыю роду не толькі сваіх дзядоў і прадзядоў, але і гісторыю роду святых Касцёла”,  — дадаў святар.

Дзякуючы намаганням і ініцыятыўнасці нашай мамы Ганны, бацькі прадставілі школьнікам батлейку пра будаўніцтва касцёла Божага Цела ў Нясвіжы. Дзеці пазнаёміліся з гэтым відам тэатра і з гісторыяй Нясвіжа.

Здымкі з Батлейкі цалкам можна паглядзець у альбоме вось тут