На святкаванне сабралася больш за 150 бацькоў і выхаванцаў Місіі. Урачыстая праграма распачалася выступамі навучэнцаў. Традыцыйна дзеці спявалі, чыталі вершы, танцавалі.
Сёлета 8 хлопцаў і дзяўчат скончылі дашкольную праграму і ўжо ў верасні пойдуць у першы клас пачатковай школы. Падчас выпускнога шмат словаў было накіравана менавіта ў іх адрас. Ужо традыцыйна кожны атрымаў галаўны ўбор выпускніка і падарункі – сярод якіх катэхізіс для маленькіх. Са свайго боку бацькі выпускнікоў падзякавалі выхаваўцам і супрацоўнікам Цэнтра за выхаванне дзяцей на працягу ўсіх гадоў.
Пасля ўрачыстай праграмы, выпускнікі рушылі ўрачыстым шэсцем на плошчу перад будынкам Сацыяльнага Цэнтра. Там яны пасмажылі свае каўбаскі і гэтым распачалі вялікае грыляванне – другую частку святкавання выпускнога. Аднак раптоўная залева прымусіла ўсіх сабраных схавацца ў будынку Цэнтра. Таты працягвалі самааддана смажыць каўбаскі пад дажджом, а дзеці бавілі час разам з клоўнам Нікай і Фіксікамі. А каб бацькі і госці не засумавалі, з канцэртнай праграмай для іх выступіла музычная студыя Malinovka by Spamash.
Сацыяльны Цэнтр працягвае працу і летам, але ў больш “летнім” рэжыме. Час ляціць хутка і новы навучальны год ужо не за гарамі.
Здымкі: Юрый Сідун
Больш фота можна паглядзець тут