Запрашаем на заняткі па дызайну строяў і тканін

Запрашаем на заняткі па дызайну строяў і тканін

Запрашаем на заняткі па дызайну строяў і тканін.

У праграме: развіццё колеравага бачання, графічная стылізацыя, праектаванне адзення, мадэляванне і навыкі канструявання (у даступнай для кожнага тэхніцы), праца ў матэрыяле (развіццё адчування магчымасцей тканін), развіццё асабістага стылю, паняцце “хрысціянскай эстэтыкі”, падрыхтоўка да ўдзелу ў прафесійных конкурсах ці ўступах. Заняткі будуць праходзіць адзін раз на тыдзень у інтэрактыўным накірунку з творчым падыходам да кожнай асобы. Запрашаюцца дзеці з 9 гадоў, моладзь і дарослыя.

Наведвальнікі курсаў навучацца шыць строі для сябе і сваіх блізкіх, а фінальным момантам навучання стане паказ аўтарскіх мадэляў.

Кіраўнік курсаў: спадар Вячаслаў Казлоў – прафесійны практыкуючы дызайнер, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Заняткі праводзяцца за добраахвотныя ахвяраванні.

Запіс па тэл. + 375 (17) 343-99-17.