Запрашаем на Дзень Нараджэння беларускай друкаванай кнігі

Запрашаем на Дзень Нараджэння беларускай друкаванай кнігі

Запрашаем на Дзень Нараджэння беларускай друкаванай кнігі

Беларускі першадрукар Францыск Скарына пачаў выдавецкую дзейнасць у 1517 годзе. Першай кнігай стаў Псалтыр, у якім была пазначана дата завяршэння. Дзякуючы гэтаму мы ведаем не толькі год, а нават дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі – 6 жніўня 1517 года. 

Даследчыкі лічаць, што беларускі першадрукар не выпадкова абраў дату 6 жніўня. У гэты дзень Каталіцкая царква адзначае Перамяненне Гасподняе. Скарына хацеў падкрэсліць сімвалічнасць падзеі: выданне першай кнігі азначала духоўнае “перамяненне” яго народа, які атрымаў Біблію на роднай мове. 

З гэтай нагоды адбудзецца Святая Імша, пасля якой запрашаем на гарбату. 

5 жніўня (чацвер), 18.00.