Запрашаем на семінары дзіцячага псіхолага і псіхатэрапеўта Іллі Багуцкага

Запрашаем на семінары дзіцячага псіхолага і псіхатэрапеўта Іллі Багуцкага

Ілля спецыялізуюецца на дапамозе дзецям ад 6 мес. да 5 год і іх бацькам. Працуе з дзецьмі, якія развіваюцца адпаведна ўзросту і тымі, якія маюць асаблівасці ў развіцці. Выкарыстоўвае метады гульнятэрапіі, нейрапсіхалогіі і экзістэнцыяльнай псіхатэрапіі. Працаваў у Цэнтры ранняга ўмяшання, доме-інтэрнаце для дзецей з псіхафізічнымі асаблівасцямі развіцця.

14 чэрвеня ў 17.00
Этапы развіцця дзяцей з пункту гледжання нейрапсіхалогіі

Змест: Чаму дзіця змяняецца на працягу жыцця і што з гэтым можна зрабіць?

Каму можа быць цікава: бацькам, якія маюць малых дзяцей.

На лекцыі вы даведаецеся:

–          Змены у галаўным мозгу падчас узроставых крызісаў.
–          Нейрапластычнасць мозгу, чаму дзеці так добра вучацца ў раннім узросце.
–          Пра натуральнае развіццё.
–          Чаму праблемы ў раннім дзяцінстве дадуць пра сябе ведаць у школьным перыядзе?
–          Як гэтыя веды выкарыстоўваць пры выхаванні дзяцей.

Час: 1.5 гадзіны

18 чэрвеня ў 17.00
Пераадоленне наступстваў траўматычных падзей

Змест: Псіхалагічная траўма, што гэта і як жыць пасля траўматычных падзей? Якія веды псіхатэрапіі дапамагаюць?

Каму можа быць цікава: Тым, хто сутыкнуўся з гвалтам і агрэсіяй у свой бок, альбо ў бок сваіх блізкіх

На лекцыі вы даведаецеся:

–          Што такое псіхалагічная траўма, паказчыкі траўмы.
–          Як працуе псіхіка, як уплывае на чалвека траўматычны вопыт.
–          Як можна самастойна сабе дапамагчы, прыёмы і тэхнікі самадапамогі.
–          Што можна зрабіць для блізкіх людзей, якія перажываюць траўму.
–          Калі неабходна дапамога псіхатэрапеўта.

Час: 1.5 гадзіны

Прыходзьце самі і запрашайце сваіх сяброў!