Запрашаем на сустрэчу з казачніцай Аленай Масла

Запрашаем на сустрэчу з казачніцай Аленай Масла

Падчас спаткання ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры аўтарка распавядзе пра сваю кнігу “Каляды з хроснай”.

Гэта незвычайная гісторыя маленькай дзяўчынкі Вікі, якая святкуе Каляды і Новы год разам са сваёй хроснай. Два тыдні з хроснай былі напоўнены радасцямі, прыгодамі, сюрпрызамі і неспадзяванкамі. Дзяўчынка вучыцца ствараць цуды і рабіць добрыя ўчынкі.

Але самы галоўны падарунак Віка атрымае тады, калі надыходзіць час збірацца дадому…

Што будзем разам рабіць падчас сустрэчы?

– знаёміцца з казачніцай і аўтаркай кнігі Аленай Масла,
– чытаць казку і размаўляць пра цуды,
– разглядаць кніжныя ілюстрацыі,
– падпісваць святочныя паштоўкі.

Калі?

5 снежня (нядзеля) ў 13:30.


Нагадваем, што па нядзелях у 12.00 у Місіі Добрага Самараніна адбываецца св. Імша. Таму 5-га снежня можна прыйсці на нядзельную Літургію і паўдзельнічаць у сустрэчы з госцяй.

Запрашаем.