Запрашаем на заняткі дзяцей са шматдзетных сем’яў

На іншых мовах: ru
Запрашаем на заняткі дзяцей са шматдзетных сем’яў

Місія Добрага Самараніна падрыхтавала адмысловую прапанову для дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў. Будзем радыя бачыць вас на занятках:

фехтаванне;
гурток тэхнічнай творчасці;
тэатральная студыя.

Гэтая прапанова будзе пашырацца, будуць дадавацца новыя курсы.

Кошт заняткаў  — мінімальныя ахвяраванні. Сацыяльны Цэнтр аплочвае працу выхавацеляў і выкладчыкаў.

“Мы хочам, каб як мага болей дзяцей прыходзіла да нас. Цудоўна разумею, што ў большасці кожная капейка на ўліку, асабліва ў шматдзетных сем’яў. Аднак, дзякуй Богу, знаходзяцца добрыя людзі якія дапамагаюць нам аплочваць працу выкладчыкаў. Таму запрашаем усіх ахвотных. Мы працуем з выдатнымі педагогамі, у нас добрая матэрыяльная база. Прыходзьце, запрашаем!”,  — распавяла дырэктарка Місіі.

Кантактныя дадзеныя для запісу:
Сяргей Зелянкевіч
+375 29 771 96 90
samaranin18@gmail.com