Запрашаем школьнікаў у восеньскі лагер у Сацыяльным Цэнтры

На іншых мовах: ru
Запрашаем школьнікаў у восеньскі лагер у Сацыяльным Цэнтры

З 1-га па 6-га лістапада Місія арганізуе адпачынак “Гісторыя рода праз гісторыю народа”. На працягу тыдня дзеці пазнаёмяцца з Якубам Коласам і створаць сваю кнігу-радавод. У плане экскурсіі, лекцыі, майстар-класы, чытанні твораў і малітва.

План восеньскага лагеру:

 — 31 кастрычніка  — ранішнік у музеі Якуба Коласа “Казкі жыцця”, 11.00 – 12.30 (гульні, загадкі, гісторыі);

 — 1 лістапада — мерапрыемствы ў Сацыяльным Цэнтры (лекцыі пра Дзень усіх святых, гульні, майстар-класы, чытанне твораў);

 — 4 лістапада — мерапрыемствы ў Сацыяльным Цэнтры (гульні, майстар-класы, чытанне твораў);

 — 5 лістапада — выезд у Мікалаеўшчыну, наведванне 4-х музеяў;

 — 6 лістапада — мерапрыемствы ў Сацыяльным Цэнтры (гульні, майстар-класы, чытанне твораў);

Лагер будзе працаваць з 08.00 да 18.30.
Для дзяцей будуць арганізаваныя пасілкі.
Узрост: дзеці з 1-га па 11-ты клас.
Кошты наведвання ўсіх музеяў + эксурсавод — 17.50 руб.

Кантактныя дадзеныя для запісу:
+375 17 343-99-17 – Рэцэпцыя
samaranin18@gmail.com

Запіс праводзіцца да 18.00 серады, 30-га кастрычніка.