Запрашаем у дзіцячы летнік

На іншых мовах: ru
Запрашаем у дзіцячы летнік

Місія Добрага Самараніна арганізоўвае другі тур летніх канікулаў з 6-га па 17-га ліпеня. Запрашаем дзетак ад 6 да 12 год. Праграма ўключае знаходжанне ў Місіі з 08.30 да 18.30.

У праграму летніка ўключаны:

  • штодзённая аздараўленчая гімнастыка;
  • дзейнасць навукова — творчай лабараторыі “Навука без прынукі”;
  • чытанні і гульні на развіццё інтэлекту і творчых здольнасцяў “Краіна эўрыстычных казак”;
  • урокі дабрыні і валанцёрства на развіццё эмацыйнага інтэлекту і камунікатыўных здольнасцяў. Кожны дзень дзеці будуць атрымліваць свае абавязкі;
  • урокі сямейных каштоўнасцяў на прыкладзе святой Уршулі Ледухоўскай;
  • пазнавальныя і інтэрактыўныя экскурсіі па г. Мінску: «Прыгоды Белага аўтобуса”, назіранне за птушкамі ў бінокль і пікнік у Лошыцкім парку, паход у Парк Горкага;
  • экскурсія ў м. Дукора з удзелам у рухомых гульнях-спаборніцтвах (10.07).

Ахвяраванне за ўдзел у летніку — 120 руб. У кошт уваходзяць тры штодзённыя пасілкі. Удзел у экскурсіях аплочваецца асобна. Запрашаем!

Запіс па тэлефоне:

+375 29 17 06 169
сястра Часлава Навіцкая,
дырэктар

Паглядзець як праходзіў першу тур летніка “Летуценнік” можна тут.