Запрашаем у гурток тэхнічнай творчасці

Запрашаем у гурток тэхнічнай творчасці

На занятках дзеці будуць ствараць мадэлі, навучацца працаваць з цяслярнымі інструментамі і электрыкай.

Падчас заняткаў у групе, дзеці і падлеткі будуць вывучаць:

– асновы мадэлявання транспартных сродкаў
– асновы электратэхнікі
– асновы цяслярнай справы
– асновы архітэктурнага мадэляванна і шмат іншага

Гурток вядзе Юрый Панін — інжынер, педагог і псіхолаг. Кіраўнік гуртка займаецца мадэляваннем ужо на працягу больш 20-ці гадоў. Юрый з’яўляецца аўтарам рухомай батлейкі ў касцёле на Залатой Горцы, выставы чыгуначных мадэлей на дзіцячай чыгунцы ў Мінску і шэрагу іншых вядомых аб’ектаў.

Расклад заняткаў:

– аўторак 18.15 (дзеці 6-10 гадоў)
– чацвер 18.15 (падлеткі 10-14 гадоў)

Заняткі пачнуцца з верасня.
Кантактныя дадзеныя для запісу:

+375 17 343-99-17 – Рэцэпцыя
samaranin18@gmail.com