Запрашаем у пілігрымку на 100-годдзе Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак у Польшчу

На іншых мовах: ru
Запрашаем у пілігрымку на 100-годдзе Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак у Польшчу

Сёлета сёстры уршулянкі адзначаюць стагоддзе існавання сваёй Кангрэгацыі. Вучні і іх сем’і з уршулянскіх дзіцячых садкоў, школаў і іншых навучальных устаноў з усяго свету пілігрымуюць у польскі горад Пневы (Велькапольскае ваяводства), у галоўны дом уршулянак. Ля гроба св. Уршулі Ледухоўскай, заснавальніцы Кангрэгацыі, людзі дзякуюць Богу за сто год існавання і дзейнасці сясцёр.

Місія Добрага Самараніна таксама прыме ўдзел у гэтых мерапрыемствах. Запрашаем у пілігрымку, падчас якой будзем дзякаваць за справу Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра ў Мінску, пазнаёмімся з дзейнасцю ўршулянак у Польшчы і наведаем іх галоўны дом у Пневах. Расклад пілігрымкі:

11 сакавіка  — выезд цягніком з Мінска ў Тэрэспаль (Польшча).

12 сакавіка  — пераезд з Тэрэспаля ў Пневы на аўтобусе. Абед у Гуры Кальварыі, доме айцоў Марыянаў (ордэн нашага капелана а. Аляксандра Шамрыцкага MIC).

13 сакавіка  — супольная малітва ля гробу св. Уршулі Ледухоўскай. Знаёмства з дзіцячым садком і школай сясцёр Уршулянак. Знаёмства са справамі якія вядуць сёстры ў Пневах.

14 сакавіка  — выезд у Ажароў Мазавецкі, знаёмства з мясцовым кляштарам уршулянак і іх дзейнасцю. Начлег.

15 сакавіка  — вяртанне ў Брэст на аўтобусе. З Брэста вяртаемся ў Мінск на цягніку.

Кошт удзелу ў пілігрымцы 105 EUR. У гэты кошт уключаны ўсе пераезды, начлегі і харчаванне (агулам 8 пасілкаў).

Місія дапаможа атрымаць візу. Патрабуючых візу просім не адкладваць запіс, каб паспець уладкаваць усе пытанні ў консульстве.

Па ўсіх пытаннях просім звяртацца:
Ганна Салодкая
+375 29 336 0436