Запрашаем за каляднымі паштоўкамі

На іншых мовах: ru
Запрашаем за каляднымі паштоўкамі

Вольга Кузьміч, вядомая мастачка і блізкі сябар нашай Місіі, ахвяравала нам серыю калядных аўтарскіх паштовак. Агулам на рэцэпцыі можна знайсці 15 відаў калядных твораў.

Запрашаем набываць і віншаваць блізкіх, знаёмых і самотных людзей. Усе грошы сабраныя з ахвяраванняў за паштоўкі пойдуць на ўтрыманне Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра.

Дзякуем спадарыні Вользе ❤️ Пазнаёміцца з творчасцю мастачкі можна на старонцы http://animatarka.com