Збіраем ахвяраванні ў боцік св. Мікалая

Збіраем ахвяраванні ў боцік св. Мікалая

Хутка да дзетак у Місіі завітае святы Мікалай!

З гэтай нагоды штогод пры ўваходзе ў наш Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр вешаецца боцік. Мы называем яго боцікам святога Мікалая. У яго бацькі могуць скласці ахвяраванні, якія дапамогуць св. Мікалаю набыць падарункі дзеткам. Таксама частка гэтых грошай пойдзе на падарункі патрабуючым, бо ў Адвэнце асабліва важна здзяйсняць учынкі міласэрнасці.

Запрашаем далучыцца да нашай акцыі!

Можна скласці ахвяраванні таксама на рахунак Місіі:

BY46BELB30150061610090226000

з пазнакай “ахвяраванні ў боцік”.