Збіраем беларускія і замежныя кнігі

На іншых мовах: ru
Збіраем беларускія і замежныя кнігі

У найбліжэйшай будучыні мы хочам крышачку пашырыць нашу бібліятэку для дашкольнікаў і школьнікаў. Гаворка вядзецца перш за ўсё пра беларускамоўную дзіцячую літаратуру ды беларускую класіку. Зрэшты, англамоўная/польскамоўная дзіцячая літаратура будзе нялішняй, калі ў каго маецца.

Мы падумалі, што варта для пачатку паспрабаваць сабраць літаратуру сваімі сіламі – кнігі, з якіх дзеці павырасталі, кнігі-паўторкі ці кнігі, якія проста вам не спадабаліся. Калі гэта ляжыць дома бяз справы – дык прыносьце нам.

Пазней мы ацэнім што атрымаецца і дакупім яшчэ. Перадавайце праз знаёмых ці прыносьце кнігі на рэцэпцыю Цэнтра.

Заранёў дзякуем!