Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у Сацыяльным Цэнтры

Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у Сацыяльным Цэнтры

З нагоды Дня роднай мовы, вядомы беларускі музыка выканаў свае найлепшыя спевы.

“Спадзяюся, што сённяшні вечар будзе пачаткам для шматлікіх удзельнікаў гэтага канцэрту. Пачаткам выкарыстання беларускай мовы штодзённа, без абмежаванняў”, — сказала ва ўступным слове с. Часлава. “У вас тут так добра і цёпла”, — са свайго боку падзяліўся Вайцюшкевіч.

Увесь вечар заля спявала, а некаторыя спевы госцю дапамагалі выконваць і дзеці з Місіі. Агулам канцэрт цягнуўся больш за 1.5 гадзіны, а апошні твор “Дзе мой край” уся зала выканала стоячы.

“У першую чаргу Вайцюшкевіч для мяне гэта беларускасць, гэта цеплыня. Я люблю спяваць яго песні, яны мне блізкія па духу, вельмі цеплыя, гэта частачка мяне”, — распавеў а. Алег Шпець, пробашч парафіі на Кунцаўшчыне які адмыслова завітаў у Сацыяльны Цэнтр на выступ любімага музыкі.

Пасля выступу Змітра Вайцюшкевіча, дзеці з Місіі прачыталі некалькі вершаў.

Здымкі: Юрый Сідун
Увесь альбом можна паглядзець тут