Настаў юнака на пачатку шляху яго: ён ня збочыць зь яго, калі і састарыцца.

Святое Пісанне (выслоўі 22:6)

Асновы журналістыкі і крэатыўны тэкст

Заняткі праводзіць Алёна Андрушкевіч – журналіст, капірайтар, педагог, выкладчык, філолаг.

У 2008 годзе скончыла БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”. 8 гадоў Алёна працавала ў дзяржаўных і прыватных СМІ як журналіст, аглядальніка, капірайтара. Удзельнічала ў піяр-праектах, smm-актыўнасцях для розных кампаній.

Алёна Андрушкевіч больш за 10 гадоў працуе з дзеткамі, ствараючы газеты і часопісы. З 2018 года выкладае беларускую мову і літаратуру.

 

Асновы журналістыкі
Панядзелак: 18.00 – 18.45 ( 10-17 год)

Курс па стварэнні газеты/часопіса.
На занятках вучні знаёмяцца з прафесіяй, вывучаюць асноўныя віды і метады стварэння журналісцкіх матэрыялаў, спрабуюць ролі журналіста і рэдактара. У выніку курса кожны стварае свой друкаваны часопіс альбо газету.

Што будзем рабіць? Ствараць уласны праект. Праз творчыя заданні на развіццё камунікатыўных навыкаў, пісьмовыя практыкі і развіццё здольнасці ўяўляць і выяўляць пазнаёмімся са светам журналістыкі.

 

Крэатыўны тэкст
Панядзелак: 19.00 – 20.00 (дарослыя)

Курс па стварэнні тэкстаў на ўсе выпадкі жыцця.

Сучасныя практыкі стварэння тэкстаў для блога, сацыяльных сетак, выступаў, прэзентацый, часопісаў, газет. На курсе будзе шмат пісьмовых практык для паўсядзённага жыцця, для тых, хто любіць пісаць: ад спісаў штодзённых спраў і дзённікаў да літаратурных тэкстаў.

Што будзем рабіць? Пісаць, ствараць тэксты і праз іх даследаваць сябе. Шукаць свой стыль. Знаёміцца з сучаснымі спосабамі развіцця творчага ўяўлення: ад фрырайтынгу да прадуманых стратэгій.

 

Вечаровыя чытанкі (4-9 год)
Серада: 16.00-16.25, 16.30-16.55, 17.00-17.25

Інтэрактыўныя чытанкі для дзетак.

На занятках дзеці слухаюць казкі, вершы, апавяданні, фантастычныя і прыгодніцкія гісторыі. Пашыраюць свой слоўнікавы запас, вучацца пражываць тэксты, знаёмяцца з літаратурай і праз творчыя практыкаванні развіваць творчае ўяўленне.

Што будзем рабіць? Чытаць, маляваць, запамінаць, гутарыць, гуляць па тэксце кнігі, весці літаратурны дзённік, ствараць невялікія тэатральныя пастаноўкі.

 

Шчасце быць чытачом (11-17 год)
Серада: 17.30 – 18.30

Курс па фарміраванню звычкі чытаць.

Будзе шмат тэкстаў і практыкаванняў. Фармат клуба для падтрымкі навыку чытаць, запамінаць і выказваць свае думкі. У выніку сфарміруецца звычка чытаць.

Што будзем рабіць? Чытаць услых, запамінаць, ствараць дыялогі і тэатральныя сцэны з прачытанага, гутарыць, ствараць квэсты, весці літаратурны дзённік.

 

Кантактныя дадзеныя для запісу:
+375 17 343-99-17 – Рэцэпцыя
samaranin18@gmail.com