Настаў юнака на пачатку шляху яго: ён ня збочыць зь яго, калі і састарыцца.

Святое Пісанне (выслоўі 22:6)

Гурток тэхнічнай творчасці

Гуртком кіруе Юрый Панін — інжынер, педагог і псіхолаг. Спадар Юрый займаецца мадэляваннем ужо на працягу больш 20-ці гадоў. Ён з’яўляецца аўтарам рухомай батлейкі ў касцёле на Залатой Горцы, выставы чыгуначных мадэлей на дзіцячай чыгунцы ў Мінску і шэрагу іншых вядомых аб’ектаў.

На занятках дзеці ствараюць мадэлі, вучацца працаваць з цяслярнымі інструментамі і электрыкай.

Падчас заняткаў у групе, дзеці і падлеткі вывучаюць:

– асновы мадэлявання транспартных сродкаў
– асновы электратэхнікі
– асновы цяслярнай справы
– асновы архітэктурнага мадэляванна і шмат іншага

Расклад заняткаў:

– аўторак 18.15 (дзеці 6-10 гадоў)
– чацвер 18.15 (падлеткі 10-14 гадоў)

 

Кантактныя дадзеныя для запісу:

+375 17 343-99-17 – Рэцэпцыя
samaranin18@gmail.com