Настаў юнака на пачатку шляху яго: ён ня збочыць зь яго, калі і састарыцца.

Святое Пісанне (выслоўі 22:6)

Дзеці і моладзь з асаблівасцямі развіцця

Запрашаем дзяцей і моладзь з асаблівасцямі развіцця на кансультацыі і семінары па шэрагу прадметаў. Расклад прабывання ў Місіі:

10.00 – дапамога з фізічнай рэабілітацыяй і лячэбнай фізкультурай
10.30 – уводзіны ў свет роднай мовы і культуры
11.00 – пачатковая кампутарная граматнасць
(талон у паліклініку, пошук лекаў, сайты знаёмстваў і г.д.)
11.30 – ангельская мова (праводзіцца ў выпадку магчымасці засваення)
12.00 – катэхеза (навучанне пра Бога).
12.30 – час на пасілак
13.30 – адпачынак
14.30 – выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
15.45 – музыка і спевы

Мы працуем у панядзелак, сераду, пятніцу
з магчымасцю перахода на 5-дзённы графік.

 

Запіс па тэлефонах:

+375 17 343-99-16 (супольнасць)
+375 17 343-99-17 (рэцэпцыя)

Паслугі аказваюцца за пасільныя ахвяраванні.
Кожная жыццёвая сітуацыя абмяркоўваецца індывідуальна.

 

Святая імша ў капліцы цэнтра праходзіць у нядзелі а 16.00 (верасень-травень).