Два апошнія тыдні лета старэйшыя дзеці і моладзь, якія наведваюць Місію, перажылі супольна, разважаючы на тэму “Пілігрым – чалавек творчы”.
Супольныя выезды, конкурсы, квэсты, катэхетычныя заняткі і малітва – усё гэта паспрыяла паглыбленню ведаў, адносінаў з Богам і бліжнімі, а таксама развіццю навыкаў, патрэбных у штодзённым жыцці.
Час праведзены разам пакінуў вялікую колькасць цудоўных уражанняў і успамінаў, якія хочацца захаваць надоўга ў сэрцы.