1 снежня ў капліцы нашай Місіі адбылася першая Раратняя св. Імша.
Дзеці, прысутныя на Эўхарыстыі, прывіталі сёння Езуса воклічам: “Прыйдзі, Езу, мы Цябе чакаем!”

Сардэчна запрашаем на Рараты ў нашым Цэнтры, якія будуць цэлебравацца кожны панядзелак і чацвер у 9:00.
Распачынаючы святую Імшу ў паўзмроку, з запаленымі свечкамі ў руках, мы просім, каб Марыя дапамагла нам жыць паводле свайго прыкладу і добра падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння.