Удзельнікі суполкі “Самаранін” і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба сабраліся разам на майстар-клас Ганны Старынка “Пластылінавае лета”.
Нагадаем, што ў вядучай творчых заняткаў ёсць дадатковая адукацыя педагога-псіхолага, і сёння яна спецыялізуецца на арт-тэрапіі. У красавіку спадарыня Ганна ўжо праводзіла майстар-клас па маляванні мандал. Зараз жа выкарыстоўвала пластылін – выдатны матэрыял для працы з дробнай маторыкай.
“Калі я праводзіла папярэдні майстар-клас, то звярнула ўвагу, што сярод удзельнікаў ёсць тыя, хто мае абмежаванні па зроку. Ім складана маляваць. – распавядае спадарыня Ганна.- Тады я вырашыла паспрабаваць правесці майстар-клас па лепцы. Удзельнічаць у гэтым працэсе могуць усе: у каго ДЦП, парушэнні апорна-рухальнага апарата, праблемы са зрокам.
У тых, хто займаецца лепкай развіваецца дробная маторыка, якая ўплывае на паляпшэнне псіхічнага здароўя, на дзейнасць цэнтральнай нервовай сістэмы, а таксама падтрымлівае працаздольнасць кары галаўнога мозгу. Таму наш занятак – гэта не толькі творчасць, але і праца над сваім здароўем. А яшчэ многія, калі бяруць пластылін у рукі, узгадваюць сваё дзяцінства: “…а памятаеце мы былі маленькімі?..”. І тут атрымліваецца патройны эфект: і дзіцячыя эмоцыі адчуць, і стварыць карціну, і папрацаваць над маторыкай.
Мне вельмі спадабалася, што актыўны ўдзел прымалі ўсе. Рабятам дапамагалі суправаджаючыя і ў ва ўсіх атрымаліся выдатныя карціны”.
Фота з майстар-класа глядзіце ў фотаальбоме “Пластылінавае лета”.
Для арганізацыі падобных мерапрыемстваў, творчых сустрэч і майстар-класаў будзем удзячныя за добраахвотныя ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак.
Банкаўскія рэквізіты:
УНН 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X