Супольнасць “Самаранін” з выступам ў Жодзіна

Супольнасць “Самаранін” з выступам ў Жодзіна

Супольнасць “Самаранін” з выступам ў Жодзіна

15 сакавіка удзельнікі супольнасці “Самаранін” наведалі дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіна. Парафіяне, з якімі сустрэліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі развіцця, што наведваюць Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, перажывалі апошні дзень вялікапосных рэкалекцый. Галоўнай тэмай духоўных практыкаванняў была міласэрнасць.

Напрыканцы св. Імшы, якой скончыўся час парафіяльных рэкалекцый, усе прысутныя былі запрошаныя паглядзець спектакль “Маленькі Прынц”, які падрыхтавала група “Самаранін”. Твор Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры, па матывам якога быў створаны спектакль, змяшчае глыбокія думкі, якія набываюць новага значэння дзякуючы акторскаму майстарству нязвыклых актораў.

Мы спадзяемся, што прагляд прадстаўлення і знаёмства з супольнасцю “Самаранін” былі добрым працягам рэкалекцый для нашых гледачоў.