Свята Мамы ў Місіі

Свята Мамы ў Місіі

Свята Мамы ў Місіі

У аўторак, 14 кастрычніка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылося свята з нагоды Дня Маці. 

Святкаванне распачалося ад словаў прывітання і віншавання с. Чаславы і а. Аляксандра, душпастыра нашай Місіі.

Малодшыя наведвальнікі Місіі павіншавалі сваіх любых Матуль песнямі, вершамі, музычнымі выступамі. Была таксама інтэрактыўная гульня для прысутных сямей. Вечар быў нязвыкла цёплым і радасным.

Прыемным сюрпрызам для прысутных матуль стаў выступ татаў. Пасля святочнага канцэрту ўсе прысутныя каштавалі пачастункі, якія таксама ўласнаруч зрабілі таты.

Любыя Матулі, шчыра віншуем Вас і дзякуем Богу за тое, што Вы ёсць!