Навіны Заняткі для дзяцей і моладзі на аснове сямейных каштоўнасцяў Хрысціянства, набажэнствы і цёплыя сустрэчы для бацькоў. Некамерцыйная ўстанова, дзейнічаем на ахвяраванні бацькоў і зычлівых людзей. Ахвяраваць Ахвяраваць
Леў і Стэфан прынялі сакрамант Хрышчэння 12 May 2021 Вялікае свята ў нашай Місіі. Двое выхаванцаў нашага Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра былі ахрышчаныя. Віншуем бацькоў, крэўных, выхавацеляў і нашых хлопцаў з гэтай важнай датай. Усіх Божых бласлаўленняў! Далей
Міністранты з Місіі наведалі Івянец 11 May 2021 Разам са сваімі выхавацелямі, айцом Аляксандрам, братам Эмануэлем і сястрой Чаславай, хлопцы пазнаёміліся з гісторыяй і сучаснасцю братоў Францішканаў. Падчас св. Імшы дзецям распавялі пра бласлаўлёных францішканскіх пакутнікаў з Пяршаяў. “Брат Павел… Далей
Васіль Дранько-Майсюк прадставіў казку “Што рабіць, калі на твае зубкі нападае страшны карыес?” 7 May 2021 Асноўная ідэя спектакля — не трэба нічога баяцца, трэба сачыць за сабой, за сваімі зубкамі. Разам з Васілём у спектаклі бяруць удзел лялькі, а сапраўднымі ўдзельнікамі і складальнікамі цікавай гісторыі становяцца і… Далей
Дзеці наведалі выставу дынастыі мастакоў Аракчэевых “Як у садзе кветка” 6 May 2021 Выстава прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння выдатнага мастака Барыса Аракчэева. Экскурсію праводзіла ягоная дачка, мастачка Аксана Аракчэева, якую дзеткі ўжо добра ведаюць як мастачку іх любімых кніг. Спадарыня Аксана расказала пра… Далей
Пачынаем запісы на летнікі 5 May 2021 Як і штогод Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр арганізоўвае праграму для дзяцей 7-15 год на летнія канікулы. Сёлета мы арганізоўваем чатыры туры летнікаў. Вашых дзетак чакаюць: Першая змена: 01.06. – 14.06 Аўтарская інтэрактыўна-тэатралізаваная праграма… Далей
Адбыўся першы кулінарны майстар-клас 5 May 2021 На кухні Хрысціянскага Цэнтра ўдзельнікі заняткаў авалодвалі кулінарным майстэрствам стварэння велікоднага баранка*. Кулінарны майстар-клас — гэта магчымасць карысна і радасна правесці час разам з сябрамі. Вы можаце замовіць кулінарныя заняткі на нашай… Далей
У Місіі адбыўся конкурс пасхальных малюнкаў 30 April 2021 Дзеткі вельмі любяць Вялікдзень. Свае эмоцыі, пачуцці і веды пра Свята святаў яны адлюстравалі ў сваіх малюнках, якія экспанаваліся на святочнай вытаве нашага Цэнтра. Малюнкі атрымаліся ўрачыстыя, яркія і шчырыя. Далей
Запрашаем асобаў з абмежаванымі магчымасцямі ў Місію 27 April 2021 Кожны чацвер мы будзем ладзіць розныя заняткі, сустрэчы з цікавымі людзьмі і проста праводіць час разам. Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр арганізоўвае транспарт. У нас ёсць бус з пандусам — мы забяром вас раніцой… Далей