Хрысціянскі
сацыяльны цэнтр
шчыра вітае Вас!

post title

Цэнтр дзейнічае з 2018-га года. Але мы працуем з дзецьмі і моладдзю ўжо больш за 100 год. Мы маем вопыт

post title

Наш Цэнтр гэта перш за ўсё людзі. Мы развіваем таленты і супольна шукаем Бога. Запрашаем у падарожжа

post title

Цэнтр наведваюць дзесяткі дзяцей і моладзі. Мы дапамагаем спазнаваць мовы, музыку і мастацтва. Будзе болей

post title

Мы дзейнічаем на ахвяраванні бацькоў і зычлівых людзей. Мы некамерцыйная ўстанова. Падтрымаць нас можа кожны

Навіны

Сястра Часлава прымае ўдзел у канферэнцыі ў Харватыі
Сястра Часлава прымае ўдзел у канферэнцыі ў Харватыі

19 верасня 2019

Другая еўрапейская канферэнцыя “Фармаванне і прафілактыка – ўлада як паслуга” адбываецца ў Заграбе. У склад беларускай дэлегацыі ўваходзіць таксама наша дырэктарка.

Кіраўнікі розных рэлігійных арганізацый з шэрагу еўрапейскіх краін сабраліся сёлета ў Харватыі каб паразважаць і абмеркаваць служэнне ў Каталіцкім Касцёле як спосаб ажыццяўлення ўлады. У гэтым годзе спатканне праходзіць на базе Каталіцкага Універсітэта Харватыі.

Перад удзельнікамі выступаюць багасловы і навукоўцы са Славакіі, Харватыі і Італіі. Таксама шмат часу адводзіцца на абмен вопытам і абмеркаванне вузкіх праблем у маленькіх працоўных групах.

Сёлетняе спатканне з’яўляецца працягам леташняй канферэнцыі ў Фларэнцыі. У мінулым годзе прадстаўнікі еўрапейскіх каталіцкіх арганізацый разважалі над крыніцамі і спосабамі перадухілення злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі

Далей

Цэнтр наведала дэлегацыя з Італіі
Цэнтр наведала дэлегацыя з Італіі

18 верасня 2019

У рамах візіту дэлегацыі “Карытас” Архідыяцэзіі Кальяры (Сардынія) у Беларусь, госці пазнаёміліся з дзейнасцю Сацыяльнага Цэнтра.

Сястра Часлава падзялілася з самаранінам, што такія візіты вельмі важныя для Місіі. “Людзі прыязджаюць, бачаць нашу дзейнасць, мы распавядаем пра планы і мары. Мы становімся знаёмымі. Пазней, у будучыні, калі мы адважымся прасіць дапамогі на нейкі праект, напрыклад, у дырэктара “Карытас” Кальяры – нас будуць ведаць. Па-гэтаму сёння важна быць адкрытымі на ўсіх”, – сказала дырэктарка.

Італьянская дэлегацыя ўжо спаткалася з намеснікам старшыні Сінадальнага аддзела Праваслаўнай Царквы Аляксандрам Шымбалёвым, з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанідам Гуляка, з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Таксама госці наведваюць шэраг арганізацый на базе якіх ажыццяўляюцца сумесныя праекты.

Далей